Для барацьбы з вірусам Эбола ў Заходнюю Афрыку адправяцца 3 тысячы вайскоўцаў ЗША

У аўторак 16 верасня ўрад ЗША анансуе адпраўку на тэрыторыю Заходняй Афрыкі 3 000 салдат для ажыццяўлення барацьбы з гемарагічнай ліхаманкай Эбола.

Акрамя гэтага таксама плануецца пачаць маштабныя курсы гігіенічнага навучання.

Варта адзначыць, што цяперашняе абвастрэнне эпідэміі гемарагічнай ліхаманкі Эбола пачалося з першых выпадкаў захворвання ў лютым бягучага года на тэрыторыі Гвінеі, далей ліхаманка распаўсюдзілася на тэрыторыю суседніх дзяржаў Ліберыю, Нігерыю і Сьера-Леонэ. А ўжо ў канцы лета 2014 года ліхаманка дабралася да Сенегала і конга. Па дадзеных уладаў ЗША ахвярамі ліхаманкі Эбола сталі 2400 чалавек.