Кішачныя бактэрыі могуць выклікаць павелічэнне вагі

Навукоўцы з Нямецкага інстытута харчавання чалавека ў Патсдаме выявілі, што пэўныя тыпы бактэрый могуць спрыяць развіццю атлусцення. Праўда, гэта магчыма толькі пры пэўным тыпе харчавання.

Спецыялісты ўстанавілі, што адзін з відаў кішачных бактэрый пад назвай Clostridium ramosum ў спалучэнні з харчаваннем з высокім утрыманнем тлушчаў можа прывесці да набору вагі.

Бактэрыі адказваюць за функцыянаванне нашай стрававальнай сістэмы, і апошнія даследаванні паказалі, што склад бактэрый у кішачніку можа ў значнай ступені паўплываць на здароўе чалавека. Згодна з вынікамі нядаўніх даследаванняў, бактэрыі Clostridium ramosum і іншыя прадстаўнікі класа Erysipelotrichi часта сустракаюцца ў гладкіх людзей. Гэта кажа аб тым, што рост дадзеных мікраарганізмаў у стрававальным гасцінцы стымулюецца высокім утрыманнем тлушчаў. Гэта, у сваю чаргу, паляпшае паглынанне пажыўных рэчываў і можа ўзмацніць ўздзеянне такога харчавання на масу цела і колькасць тлушчу ў арганізме.

Для таго каб лепш зразумець наступствы ўплыву гэтых бактэрый на атлусценне, навукоўцы даследавалі ролю Clostridium ramosum ў стрававальным тракце мышэй. Адна група мышэй мела бактэрыі кішачніка чалавека, у тым ліку Clostridium ramosum; іншая група мела бактэрыі кішачніка чалавека без Clostridium ramosum; і трэцяя група толькі мела толькі бактэрыі Clostridium ramosum. Усіх мышэй кармілі прадуктамі з высокім утрыманнем тлушчаў на працягу прыкладна чатырох тыдняў. У выніку першая і трэцяя група мышэй набрала значна больш вагі і тлушчавых адкладаў, чым група мышэй, якая не мела бактэрый Clostridium ramosum. У адрозненне ад гэтага, калі ўсіх мышэй кармілі прадуктамі з нізкім утрыманнем тлушчаў, яны працягвалі заставацца худымі – гэта сведчыць аб тым, што ўплыў Clostridium ramosum на атлусценне магчыма толькі пры наяўнасці харчавання з высокім утрыманнем тлушчаў.

Атрыманыя вынікі паказваюць, што бактэрыі Clostridium ramosum паляпшаюць паглынанне пажыўных рэчываў ў тонкім кішачніку і тым самым спрыяе развіццю атлусцення.